Воркшопы НЦЭП на ТІВО

У рамках правядзення выставы ТІBО-2021 на стэндзе НЦЭП адбудуцца дэманстрацыйна-навучальныя мерапрыемствы ў фармаце воркшопаў:

2 чэрвеня 15.00-16.00 па тэме архіўнага захоўвання электронных дакументаў з дэманстрацыяй функцыяналу сістэмы «Ведамасны архіў»;

3 чэрвеня 15.00-16.00 па тэме дыстанцыйнага выдання / падаўжэння сертыфікатаў электроннага лічбавага подпісу з выкарыстаннем сэрвісаў на адзіным партале электронных паслуг.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць стэнд НЦЭП у рамках цэнтральнай экспазіцыі «Беларусь – краіна лічбавых магчымасцяў». Нагадаем, выстава TIBO-2021 праходзіць па адрасе пр-т Пераможцаў, 111, «Мінск-Арэна».