Цімбілдынг у “Плісе”

У мінулыя выходныя калектыў НЦЭП пабываў на выязным спартыўна-масавым мерапрыемстве. Цімбілдынг прайшоў 11-13 верасня на базе санаторна-курортнага комплексу «Пліса».

Размяшчэнне турыстычнага комплексу (знаходзіцца на беразе ледавіковага глыбакаводнага возера Пліса), свежае паветра і выдатнае надвор’е дазволілі правесці час не толькі з карысцю для ўмацавання сувязяў унутры калектыву, але і для здароўя. Дзелавыя касцюмы калегі змянілі на спартыўныя: прайшлі спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў НЦЭП па валейболе, футболе, плаванні, настольным тэнісе, шашках і шахматах, стральбе, лёгкаатлетычным кросе.