З 4 мая пачаў функцыяваць рэгістрацыйны цэнтр па аказанні электронных паслуг РСЦ ДзяржСКАК на базе ААТ «ААБ Беларусбанк».
Новы РЦ месціцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, аперацыйная зала для абслугоўвання юрыдычных асоб, кабіна № 6; тэл. (017) 309-13-74.
Такім чынам, сёння ў Рэспубліцы Беларусь электронныя паслугі РСЦ ДзяржСКАК можна атрымаць у 45 кропках у 13 рэгістрацыйных цэнтрах.