fbpx
Семінар па пытаннях укаранення ID-карты і біяметрычных пашпартоў

Семінар па пытаннях укаранення ID-карты і біяметрычных пашпартоў

У Нацыянальным цэнтры электронных паслуг 9 верасня прайшоў семінар па пытаннях укаранення і функцыянавання Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (далей – БIСРС). Удзельнікамі сустрэчы сталі кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, адказныя за інфарматызацыю, а таксама работнікі, непасрэдна задзейнічаныя ў мерапрыемствах па ўкараненні і аказанні сэрвісаў з выкарыстаннем ID-карты ў рамках БІСРС.

На семінары былі закрануты наступныя пытанні:

  • выдача біяметрычных пашпартоў і ID-карт;
  • арганізацыйная схема функцыянавання БІСРС (кампаненты БІСРС);
  • магчымасці стэнда адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб;
  • парадак падлучэння і працы ў БІСРС;
  • узаемадзеянне спажыўцоў інфармацыі, прадстаўнікоў дзяржавы ў рамках БІСРС.

 

Аб патрабаваннях да інфраструктуры БІСРС і працоўных месцаў, а таксама аб інтэграцыі інфармацыйных рэсурсах у рамках БІСРС расказаў першы намеснік дырэктара НЦЭП Сяргей Руднеў. Алгарытмам атрымання паслуг, пераліку сэрвісаў, парадку пераводу адміністрацыйных працэдур у электронны выгляд прысвяціла свой выступ намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях НЦЭП Наталля Кочына.

Падобныя семінары будуць арганізаваны на базе абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з запрашэннем падначаленых і падведамасных арганізацый.