fbpx
Мемарандум аб супрацоўніцтве з БДУІР

Мемарандум аб супрацоўніцтве з БДУІР

4 сакавіка Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пашырыў кола сваіх партнёраў. Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з Інстытутам інфармацыйных тэхналогій установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

Мемарандум, заключаны НЦЭП і Інстытутам інфармацыйных тэхналогій БДУІР, пацвярджае ўзаемныя інтарэсы бакоў у галіне адукацыі, фарміравання лічбавых навыкаў, тэхналагічнай асветы і выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У рамках Мемарандума бакі дамовіліся ажыццяўляць супрацоўніцтва па наступных напрамках:

  • рэалізацыя сумесных праектаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, цыфравізацыі i ў iншых галiнах;
  • выпрацоўка і ўдасканаленне пераліку лічбавых кампетэнцый у IT сферы;
  • вызначэнне індывідуальных адукацыйных траекторый навучэнцаў для развіцця іх лічбавых кампетэнцый;
  • распрацоўка і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, навучальных курсаў, трэнінгаў, вэбінараў і г.д.;
  • арганізацыя сумесных круглых сталоў, семінараў, канферэнцый і г.д.;
  • развіццё сістэмы дыстанцыйнага навучання ў рамках сумеснай дзейнасці;
  • іншыя узаемаўзгодненыя напрамкі супрацоўніцтва.