02 снежня адбыўся вебiнар «Інавацыі і змены для працаўнікоў кадравых службаў» з удзелам НЦЭП.
Семінар у online-рэжыме арганізаваны дзяржаўным цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў «Жылкам» сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У цэнтры ўвагі - выкарыстанне ID-карты і біяметрычных пашпартоў у працы кадравых службаў, а таксама:
- патрабаванні да інфраструктуры Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БIСРС) і працоўных месцаў;
- інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў у рамках БIСРС;
- алгарытм атрымання паслуг, пералік сэрвісаў, парадак пераводу адміністрацыйных працэдур у электронны выгляд.
Пытанні атрымання работнікамі кадравых службаў дадзеных, якія адсутнічаюць на ID-карце, з дапамогай online-запытаў у дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, а таксама цыфравізацыі бізнес-працэсаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур асвятлілі спікеры НЦЭП - Алена Стрыжко, начальнік аддзела электроннай камерцыі, і Дзмітрый Маскалёў, намеснік начальніка рэспубліканскага сведчага цэнтра.
Гэта другі семінар з цыклу адукацыйных мерапрыемстваў, арганізаваных цэнтрам «Жылкам» па тэматыцы БIСРС, першы адбыўся 17 лістапада таксама з удзелам НЦЭП.