fbpx
Аб вывадзе з эксплуатацыі сістэмы «Паштар»

Аб вывадзе з эксплуатацыі сістэмы «Паштар»

Згодна з загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2024 № 144 з 01.11.2024 сістэма «Паштар» выключаецца з пераліку міжведамасных інфармацыйных сістэм. У сувязі з гэтым з 01.11.2024 НЦЭП спыняе аказанне паслуг сістэмы «Паштар».

Разам з тым, у мэтах забеспячэння камфортнага пераходу з сістэмы «Паштар» на іншыя спосабы інфармацыйнага ўзаемадзеяння НЦЭП да 01.12.2024 падтрымлівае працаздольнасць паштовых скрынь сістэмы «Паштар» з магчымасцю доступу спажыўца да сваіх уліковых запісаў і магчымасцю захавання неабходнай інфармацыі.

У якасці альтэрнатыўных паштовых сэрвісаў для абмену інфармацыяй, якая не падлягае рэгістрацыі, замест сістэмы «Паштар» могуць выкарыстоўвацца:

  • афіцыйная электронная пошта юрыдычнай асобы з даменным імем у нацыянальнай даменнай зоне «.by», размешчаная ва ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў інтэрнет-паслуг, для абмену адкрытай інфармацыяй на ўмовах прадастаўлення такога сэрвісу ў выбранага пастаўшчыка інтэрнет-паслуг;
  • дадатак агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Электронная пошта юрыдычнай асобы», доступ да якой ажыццяўляецца са строгай аўтэнтыфікацыяй.

Строгая аўтэнтыфікацыя прадугледжвае ўваход у асабісты кабінет з дапамогай адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб з выкарыстаннем сродку электроннага лічбавага подпісу ў кожнага карыстальніка (USB-токен, ID-карта) або з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара.

Дадатак электроннай пошты прызначаны для абмену адкрытай інфармацыяй паміж карыстальнікамі адзінага партала электронных паслуг (АПЭП):

  • паміж юрыдычнымі асобамі;
  • паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

У рамках Дадатку электроннай пошты магчыма стварэнне да 250 паштовых скрынь для супрацоўнікаў (падраздзяленняў) арганізацыі (з агульным аб'ёмам захоўвання да 25 ГБ).