Аблічбоўка рыэлтарскага бізнесу з выкарыстаннем механізмаў электроннага ўрада

16 мая ў бізнес-цэнтры “Вікторыя” прадстаўнікі прафесійнай супольнасці рыэлтараў, дзяржорганаў і арганізацый абмеркавалі перспектывы развіцця і актуальныя праблемы рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Круглы стол з аднайменнай назвай адбыўся пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, агенцтваў нерухомасці, сталічных вышэйшых навучальных устаноў.

На парадку дня – заканадаўчае рэгуляванне цэнаўтварэння на рыэлтарскім рынку, забеспячэнне праверкі юрыдычнай “чысціні” здзелкі з нерухомасцю, арганізацыя правамоцнага доступу да дадзеных з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.

Сяргей Руднеў, першы намеснік дырэктара НЦЭП, прэзентаваў на круглым стале Электронны рэестр дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг – інфармацыйны рэсурс, распрацаваны НЦЭП па замове Саюза кампаній па рэінжынірынгу рыэлтарскай дзейнасці.