fbpx
Андрэй Ільін сярод лаўрэатаў бізнес-конкурсу «Чалавек справы»

Андрэй Ільін сярод лаўрэатаў бізнес-конкурсу «Чалавек справы»

4 ліпеня ў Палацы Рэспублікі прайшоў прыём з нагоды ўшанавання лаўрэатаў штогадовага рэспубліканскага бізнес-конкурсу «Чалавек справы» – кіраўнікоў найбольш паспяховых айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія працуюць на беларускім рынку.

12 намінацый
кандыдатаў на конкурс намінуюць прадпрымальніцкія саюзы, міністэрствы і рэгіянальныя органы кіравання

23 гады
штогадовы конкурс праводзіцца з 1996 года

262 лаўрэата
за час правядзення конкурсу лаўрэатамі сталі 262 самых паспяховых беларускіх топ-менеджэра і ўладальніка бізнесу

Узнагароды конкурсу – дыпломы і скульптурныя кампазіцыі С.Гумілеўскага «На кані!» заслужылі рэпутацыю «Оскара» для беларускага бізнэсу і з’яўляюцца самымі прэстыжнымі ў дзелавым свеце краіны.

У бягучым годзе на званне Чалавека Справы прэтэндавалі каля 150 кандыдатаў, пераможцамі па традыцыі абвешчаныя толькі 12.

Сярод лаўрэатаў бізнес-конкурсу «Чалавек справы» – Андрэй Ільін, дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, у намінацыі «За стварэнне інфраструктуры электроннага ўрада».

Поспех і перспектыўнае развіццё НЦЭП – гэта вынік дзейнасці згуртаванай каманды і яе моцнага кіраўніка, здольнага прымаць нестандартныя рашэнні, прадбачыць разнастайныя рызыкі і браць на сябе адказнасць за зроблены выбар.

7 гадоў таму на НЦЭП была ўскладзена важная місія – забяспечыць станаўленне сістэмы электроннага міжведамаснага ўзаемадзеяння ў маштабе краіны, а таксама развіццё рынку электронных паслуг. За гэтыя гады пройдзены доўгі шлях ад практычна поўнай адсутнасці механізмаў электроннага ўзаемадзеяння да “лічбавай дзяржавы”, на парозе якой цяпер стаіць Беларусь.

Андрэй Ільін упэўнены:

  Інфраструктура электроннага ўрада, якая сёння створана ў Беларусі, не горшая за рашэнні у тых краінах, якія займаюць першыя месцы ў сусветных рэйтынгах.
Нам не трэба даганяць іншыя краіны, хутка даганяць будуць нас. 

Наперадзе новыя выклікі, цікавыя задачы, маштабныя праекты. Віншуем нашага кіраўніка з заслужанай узнагародай, жадаем ўсяму калектыву натхнення, энтузіязму і новых бліскучых перамог!