Базавыя атрыбутныя сертыфікаты для фізічных асоб

З 1 ліпеня НЦЭП прыступае да аказання паслуг па выданні базавых атрыбутных сертыфікатаў для фізічных асоб тэрмінам на 1, 2 ці 3 гады.

Паслугі прызначаны для фізічных асоб без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе і (або) за грамадзян, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах у фiзiчных асоб (далей – Падпісант).

Кошт паслуг прыведзены ў прэйскуранце тарыфаў.

Для атрымання паслуг Падпісант павінен мець дзеючы сертыфікат адкрытага ключа ЭЛП фізічнай асобы.

Пры асабістай яўцы ў рэгістрацыйны цэнтр Падпісант абавязаны падаць:

  • арыгінал дакумента, які сведчыць асобу;
  • арыгінал Пералiку звестак аб Падпісанце;
  • копію дакумента, які пацвярджае аплату паслугі;
  • копію паведамлення аб прысваенні УНП (альбо яго дубліката), выдадзенага інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, завераную ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • копію паведамлення аб пастаноўцы на ўлік, якая пацвярджае уліковы нумар плацельшчыка ў органе ФСАН, завераную ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пры аказанні паслугі Рэгістратар выдае базавы атрыбутны сертыфікат для фізічнай асобы (у фармаце .p7b) і накіроўвае яго на адрас электроннай пошты Падпісанта.