Беларусь і Польшчу аб’яднала «Добрасуседства-2019»

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 7 чэрвеня прайшоў XXII Беларуска-Польскі эканамічны форум “Добрасуседства-2019”, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Пленарнае пасяджэнне форуму адбылося з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, Маршала Сената Рэспублікі Польшча Станіслава Карчэўскага, Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча, старшыні БелГПП Улаbзіміра Улаховіча, старшыні Польска-Беларускай ГПП Казімежа Здуноўскага, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага, больш за 500 бізнесменаў дзвюх краін.

Асаблівае значэнне Беларусь надае сумесным інавацыйным і навукова-тэхнічным праектам, у тым ліку трансгранічным. Беларусь і Польшча могуць арымаць поспех, развіваючы супрацоўніцтва ў галіне цыфравізацыі і IT-індустрыі.

У рамках форуму ўручаны ўзнагароды прадпрыемствам СП “Санта Брэмар” ТАА і Unibep SA за ўклад у развіццё беларуска-польскіх гандлёва-эканамічных сувязяў, падпісаны двухбаковыя дакументы, у тым ліку пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю.

Па завяршэнні пленарнага пасяджэння праца форуму працягнулася ў рамках трох секцый: “Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё”, “Стварэнне спрыяльнага клімату. Лагістычныя паслугі”, “Інфармацыйныя тэхналогіі”, прайшлі двухбаковыя перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх і польскіх прадпрыемстваў і арганізацый.