Беспапяровы дакументаабарот для папяровай прамысловасці

18 красавіка на базе прадпрыемства ААТ «Івацэвічдрэў» адбыўся практычны семінар «Лічбавая трансфармацыя ў арганізацыях канцэрна «Беллеспаперапрам» для кіраўнікоў і спецыялістаў па IT арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна.

Для галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці ў прыярытэце пераход на беспапяровы дакументаабарот, што паспрыяе у тым ліку захаванню лясных масіваў і падтрыманню здаровай экалогіі.

З лекцыяй па пытаннях укаранення і выкарыстання электроннага дакументаабароту, а таксама з прэзентацыяй паслуг электроннага дакументазвароту НЦЭП на семінары выступіла Наталля Шыратава, намеснік начальніка аддзела НЦЭП.