Бяжым, плывем, ляцім да перамогі!

22-23 мая адбыўся чарговы этап XXII Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі.

У рамках спартакіяды сярод 10 каманд арганізацый сувязі прайшлі спаборніцтвы па 9 відах спорту: більярдным спорце, валейболе, гіравым спорце, дартсе, лёгкай атлетыцы (крос, эстафета), міні-футболе, настольным тэнісе, кулявой стральбе, плаванні.

Каманда Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг заняла 4 агульнакаманднае месца.

Акрамя таго, прызавымі медалямі папоўніўся арсенал нашых спартсменаў у асабістым першынстве:

Вольга Ленартовіч 2 месца ў лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын, старэйшых за 35 гадоў;

Святлана Каркунова2 месца ў плаванні сярод жанчын, старэйшых за 35 гадоў;

Арцём Трушын 2 месца ў плаванні сярод мужчын, старэйшых за 35 гадоў;

Вікторыя Мурашкевіч 2 месца ў дартсе сярод жанчын;

Анастасія Яўсейчык 3 месца ў плаванні сярод жанчын, маладзейшых за 35 гадоў;

Аляксандр Трушын3 месца ў дартсе сярод мужчын.

Віншуем каманду НЦЭП з яркім выступам, жадаем дасягнення новых спартыўных вышынь!