fbpx
Цыфравізацыя дзейнасці службаў «адно акно»

Цыфравізацыя дзейнасці службаў «адно акно»

30-31 мая праходзіць візіт у службы “адно акно” Гродзенскай вобласці дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім, пры ўдзеле НЦЭП.

Мэта візіту – вывучэнне дзейнасці службаў “адно акно” і прыняцце мер па яе далейшаму ўдасканаленню, разгляд пытанняў аб стварэнні на базе Шчучынскага райвыканкама Гродзенскай вобласці шматфункцыянальнага цэнтра па прадастаўленню дзяржаўных паслуг насельніцтву.

У рамках візіту 31 мая адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама, адказнымі за каардынацыю дзейнасці па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, у тым ліку па пытаннях развіцця працэсаў аўтаматызацыі пры ажыццяўленнi працэдур.

Для цыфравізацыі дзейнасці службаў “адно акно” у Беларусі выкарыстоўваецца праграмны комплекс “Адно акно”, які дазваляе аўтаматызаваць міжведамаснае ўзаемадзеянне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

У ПК “Адно акно” працуюць 769 арганізацый па ўсёй рэспубліцы (1937 карыстальнікаў). Праграмны комплекс дазваляе ажыццяўляць 199 відаў адміністрацыйных працэдур, паспяхова разгледжаны больш за 400 000 заявак.