fbpx
Даніна памяці воінам-сувязістам

Даніна памяці воінам-сувязістам

7 мая, у Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылася цырымонія ўскладання кветак да Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Цырымонія ўскладання кветак – традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца напярэдадні 9 мая і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. На цырымоніі перад прысутнымі выступіў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзяў дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Раман Градусаў.