Даступная новая паслуга па правядзенні публічнай відэаканферэнцыі

З 22 чэрвеня 2020 года лінейка паслуг відэаканферэнцыі на базе “TrueConf” дапоўненая паслугай па правядзенні публічнай відэаканферэнцыі з пагадзіннай тарыфікацыяй.

Спажыўцам паслугі даступная магчымасць запрашэння ў сеанс відэаканферэнцыі да 36 гасцявых карыстальнікаў, самастойнага правядзення вэбінараў, трэнінгаў і трансляцый мерапрыемстваў, маючы пры гэтым толькі падлучэнне да сеткі інтэрнэт у зоне нацыянальнага пірынгу.