fbpx
Дні TIBO у НЦЭП

Дні TIBO у НЦЭП

Традыцыйна ў рамках Форума «ТІBO-2019» Нацыянальны цэнтр электронных паслуг становіцца пляцоўкай для дыялогаў аб шляхах развіцця тэхналогій электроннага ўрада, далейшай цыфравізацыі галін беларускай эканомікі.

8 красавіка прайшла першая сустрэча з цыклу круглых сталоў у НЦЭП. Міжведамасны дыялог на тэму «Практыка электроннага ўрада ў Рэспубліцы Беларусь. Міжведамаснае ўзаемадзеянне» прайшоў на высокім узроўні – з удзелам кіраўнікоў галіновых міністэрстваў і ведамстваў, з падключэннем студый абласных выканаўчых камітэтаў у фармаце відэаканферэнцыі.

Лейтматывам круглага стала пад старшынствам Андрэя Паўлючэнкі, начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, гучала думка пра неабходнасць нарошчвання электронных сэрвісаў, перавода дзяржаўных функцый (адміністрацыйных працэдур) на электронную форму аказання з выкарыстаннем створанай інфраструктуры электроннага ўрада, пра развіццё якой распавёў Сяргей Руднеў, першы намеснік дырэктара НЦЭП.

У ходзе круглага стала прагучалі кейсы па паспяховай «аблічбоўцы» галіновых задач з выкарыстаннем тэхналогій электроннага ўрада ад Сяргея Полудня, намесніка Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, і Аляксея Бягуна, начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У цэлым уцешна канстатаваць, што дзякуючы актыўнай працы большасці дзяржаўных органаў у агульнай інфраструктуры электроннага ўрада колькасць электронных сэрвісаў для грамадзян і бізнесу расце.

Праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС) у 2018 годзе было аказана 5 076 623 электронныя паслугі, што амаль удвая перавысіла аналагічны паказчык за 2017 год. У месяц аказваецца больш за 500 000 электронных паслуг.

У цяперашні час арганізавана ўзаемадзеянне з ААІС 26 інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), уладальнікамі якіх выступаюць 14 органаў дзяржаўнага кіравання – міністэрстваў і ведамстваў. Найбольш актыўную палітыку па прадастаўленні электронных сэрвісаў пасродкам ААІС праводзяць МУС, ДМК, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, МПЗ, ДПК.

Уладзімір Муквіч, намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, падзяліўся вопытам цыфравізацыі гандлёвага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС ў сектары B2B з ужываннем механізму даверанага трэцяга боку, які дазваляе павысіць зручнасць абмену электроннымі дакументамі, пасведчанымі электронным лічбавым подпісам розных дзяржаў, а таксама ўзровень надзейнасці і абароненасці міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.

Рэспубліканскую воблачную платформу як пляцоўку для размяшчэння інфармацыйных рэсурсаў і сістэм прэзентаваў Алег Сядзельнік, генеральны дырэктар СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».

Тэматычныя мерапрыемствы ў НЦЭП працягнуцца 10 і 11 красавіка: адбудуцца круглыя ​​сталы па выкарыстанні інфраструктуры ААІС у фарміраванні праактыўных сэрвісаў, а таксама па кібербяспецы.