У канцы лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб'яднала таленавітую ІТ-моладзь на навукова-тэхнічным і культурна-пазнавальным маладзёжным інтэлект-форуме арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай!».
У форуме прынялі ўдзел звыш 100 прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі, стыпендыяты Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі, удзельнікі міжнародных конкурсаў у сферы ІТ, якія ініцыятыўна праяўляюць сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці арганізацый рэспублікі.
Цэнтральнай падзеяй форуму стала правядзенне хакатона, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Каманды здзівілі журы, прапанаваўшы мноства яркіх ідэй і ўласных праграмных праектаў для вырашэння пастаўленых задач у галіне ІТ.
Пераможцам хакатона стаў праект РУП «Белпошта» - «Электронная марка - магчымасць атрымання паштовых паслуг, не выходзячы з дому», на 2 месцы - праект «Ідэі сэрвісаў (прыкладанняў) на аснове набораў адкрытых дадзеных, апублікаваных на нацыянальным партале адкрытых дадзеных» (у складзе каманды - прадстаўнікі НЦЭП), на 3 месцы - праект «Новыя тэхналогіі паступова вырываюцца ў наш свет».
Удзельнікі традыцыйнага конкурсу «Сувязь. Рацыяналізатарства. Будучыня» прадэманстравалі шырокі спектр інавацыйных рашэнняў, за кожным з якіх выразна праглядаецца асабістая ініцыятыва і прафесіяналізм. У ліку ўзнагароджаных ганаровымі граматамі - Дзяніс Сакратароў, спецыяліст Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, які прэзентаваў праект па архіўным захаванні электронных дакументаў.