Думай! Развівайся! Дзейнічай!

У канцы лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб’яднала таленавітую ІТ-моладзь на навукова-тэхнічным і культурна-пазнавальным маладзёжным інтэлект-форуме арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай!».

У форуме прынялі ўдзел звыш 100 прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі, стыпендыяты Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі, удзельнікі міжнародных конкурсаў у сферы ІТ, якія ініцыятыўна праяўляюць сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці арганізацый рэспублікі.

Цэнтральнай падзеяй форуму стала правядзенне хакатона, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Каманды здзівілі журы, прапанаваўшы мноства яркіх ідэй і ўласных праграмных праектаў для вырашэння пастаўленых задач у галіне ІТ.

Пераможцам хакатона стаў праект РУП «Белпошта» – «Электронная марка – магчымасць атрымання паштовых паслуг, не выходзячы з дому», на 2 месцы – праект «Ідэі сэрвісаў (прыкладанняў) на аснове набораў адкрытых дадзеных, апублікаваных на нацыянальным партале адкрытых дадзеных» (у складзе каманды – прадстаўнікі НЦЭП), на 3 месцы – праект «Новыя тэхналогіі паступова вырываюцца ў наш свет».

Удзельнікі традыцыйнага конкурсу «Сувязь. Рацыяналізатарства. Будучыня» прадэманстравалі шырокі спектр інавацыйных рашэнняў, за кожным з якіх выразна праглядаецца асабістая ініцыятыва і прафесіяналізм. У ліку ўзнагароджаных ганаровымі граматамі – Дзяніс Сакратароў, спецыяліст Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, які прэзентаваў праект па архіўным захаванні электронных дакументаў.