Электронная культура: перспектывы, выклікі, рашэнні

6 чэрвеня дэлегаты ад НЦЭП прымалі ўдзел у VIII Навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У восьмы раз канферэнцыя сабрала супрацоўнікаў і кіраўнікоў бібліятэк, музеяў, навукова-даследчых арганізацый, устаноў культуры, распрацоўшчыкаў і стваральнікаў мабільных прыкладанняў і электронных рэсурсаў для абмеркавання актуальных пытанняў інавацыйнага развіцця культуры, навукі і адукацыі, праектнай дзейнасці па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны у электронным асяроддзі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Сяргей Шарамецьеў, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Ён падкрэсліў важнасць стварэння электронных сэрвісаў у галіне культуры, распрацоўкі і падтрымання ў актуальным стане галіновых сістэм і рэсурсаў, а таксама інтэграцыі іх з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай.

У ходзе выступленняў на канферэнцыі закрануты тэмы:

  • Інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры: мабільныя тэхналогіі, web-дызайн, 3D-тэхналогіі, воблачныя тэхналогіі
  • Бібліятэчныя і музейныя інавацыі: што агульнага?
  • Культура і творчасць у віртуальнай прасторы
  • Праектная дзейнасць па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі
  • Прадастаўленне электроннага кантэнту і электронных паслуг установамі культуры
  • Мультымедыясродкі ў сацыякультурнай дзейнасці і інш.