fbpx
Гадуем зорак для «Сузор’я талентаў»

Гадуем зорак для «Сузор’я талентаў»

20-21 мая пад эгідай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі адбылося свята талентаў – сустрэча з адоранымі дзецьмі работнікаў арганізацый сувязі і іх бацькамі “Сузор’е талентаў” – з удзелам НЦЭП.

У праграме сустрэчы – дзелавыя гульні, спартыўныя і творчыя мерапрыемствы, а таксама экскурсія на кінастудыю “Беларусьфільм”, перамяшчаючыся па здымачным пляцоўках і кулуарам якой, разглядаючы касцюмы і рэквізіт розных эпох, дзеці змаглі прасякнуцца духам творчага працэсу па стварэнні кіно, прымерыць на сябе вобразы любімых кінагерояў.

Усе ўдзельнікі “Сузор’я талентаў” пакінулі свята з каштоўнымі падарункамі ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі. З мэтай заахвочвання імкнення дзяцей да творчасці, развіццю сваіх талентаў і здольнасцяў запальваць новыя зоркі ў “Сузор’і талентаў” плануецца цяпер штогод.