Вы крэатыўны графічны дызайнер, мастак або канструктар? Тады мы шукаем Вас!
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг аб’яўляе конкурс на лепшы дызайн-праект адзінага партала электронных паслуг.
Прызавы фонд: BYN 10 000.
Прыём заявак: да 30 красавіка 2019 г.
Апісанне задання конкурса тут.
Пераўтворым партал электронных паслуг Рэспублікі Беларусь разам!
Мэта конкурса
Праектаванне новага UI / UX дызайну адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by
Тэрміны правядзення
01.03.2019-07.06.2019
Прызавы фонд
BYN 10 000*
*Уручэнне прыза пераможцу ажыццяўляецца за мінусам утрыманай сумы падаходнага падатку
Задачы конкурса
- Стварыць зручны, лаканічны, адаптыўны дызайн візуальнага складніку інтэрфейсу АПЭП.
- Сфармаваць пазітыўнае візуальнае ўспрыманне інтэрфейсу АПЭП, стварыць станоўчую эмацыйную сувязь карыстальніка АПЭП з інтэрфейсам.
- Спраектаваць сцэнарыі ўзаемадзеяння карыстальніка АПЭП з інтэрфейсам.
- Забяспечыць прастату і эрганамічнасць інтэрфейсу АПЭП.
- Забяспечыць зручную класіфікацыю існуючых электронных сэрвісаў на АПЭП.
- Забяспечыць мінімальную колькасць клікабельных дзеянняў карыстальніка пры рэалізацыі ключавых дзеянняў (па рэгістрацыі, аўтарызацыі, пошуку кантэнту, атрыманні электроннай паслугі і інш.).
- Забяспечыць візуальную прыналежнасць інтэрфейсу АПЭП да Рэспублікі Беларусь.
- Правесці параўнальны аналіз інтэрфейсу АПЭП з аналагічнымі замежнымі парталамі, прызначанымі для прадастаўлення дзяржаўных паслуг на ўзроўні краін (не менш за 10 інфармацыйных рэсурсаў у параўнанні).
Этапы правядзення конкурса
- I
01.03.2019-30.04.2019
Завочны тур.
Прыём заявак - II
02.05.2019-15.05.2019
Разгляд заявак.
Вызначэнне фіналістаў - III
16.05.2019-24.05.2019
Вочны тур.
Дэманстрацыя праектаў - IV
до 07.06.2019
Вызначэнне пераможцы конкурса.
Узнагароджанне
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ
- Павышэнне ўзроўню станоўчага візуальнага ўспрымання інтэрфейсу АПЭП.
- Павышэнне эрганамічнасці інтэрфейсу АПЭП.
- Павышэнне зручнасці сцэнарыяў узаемадзеяння карыстальніка АПЭП з інтэрфейсам.
- Памяншэнне колькасці клікабельных дзеянняў карыстальніка пры рэалізацыі ключавых дзеянняў.
- Захаванне агульнай функцыянальнасці бягучай версіі АПЭП.
Падаць заяўку