Конкурс на лепшы UI/UX дызайн АПЭП не адбыўся

З 1 сакавіка 2019 г. праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс на лепшы дызайн адзінага партала электронных паслуг.

Мэта конкурсу – праектаванне UI/UX дызайна партала, размешчанага ў сетцы інтэрнэт па адрасе portal.gov.by, які павінен адказваць ідэалогіі партала як базавага пункту доступу для ўсіх зацікаўленых пры аказанні большасці дзяржаўных электронных паслуг і пры дыстанцыйнай падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе і атрыманні, адпаведна, вынікаў адміністрацыйных рашэнняў у выглядзе электроннага дакумента.

Свае работы на конкурс прадставілі як студэнцкія калектывы, так і дызайн-кампаніі.

Завершаны II этап конкурсу, на працягу якога конкурснай камісіяй разгледжаны дызайн-праекты удзельнікаў.

Згодна з пратаколам ад 14 мая 2019 г. публічны конкурс «Лепшы дызайн адзінага партала электронных паслуг» не адбыўся па прычыне таго, што ў выніку разгляду конкурснай камісіяй адхіленыя ўсе заяўкі як не адпавядныя патрабаванням Палажэння аб правядзенні конкурсу.