Серыю дзелавых мерапрыемстваў у рамках «Дзён ТІВО ў НЦЭП» завяршае сённяшні круглы стол на тэму кібербяспекі пад кіраўніцтвам Яўгена Ліпляніна - начальніка аддзела Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Спікерамі падчас круглага стала выступаюць:
Аляксей Банькоўскі, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення ГССБ Рэспублікі Беларусь, з прадстаўленнем канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Алег Вяткін, прадстаўнік ГК «Інфасек'юрыці», з дыскусіяй аб неабходнасці ўласнай SOC;
Дзмітрый Кузняцоў, прадстаўнік ЗАТ «Пазітыў Тэкноладжыз», з практычным кейсам па абароне крытычнай інфраструктуры;
Яўген Свірскі, намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій і інфарматызацыі, з прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў распрацоўцы новага курсу інфармацыйнай бяспекі;
Георгій Меметаў, дырэктар ТАА «ЮГІС груп», старшыня Рады ГА «Супольнасьць прафесіяналаў кіравання ІТ», з расповедам пра перспектывы рынку кіберстрахавання ў Рэспубліцы Беларусь;
Аляксей Сярогін, намеснік дырэктара па эксплуатацыі НЦЭП, з прэзентацыяй пілотнага праекта G-Sec.