Круглы стол на тэму кібербяспекі завяршае серыю дзелавых мерапрыемстваў у рамках «Дзён ТІВО ў НЦЭП»

Серыю дзелавых мерапрыемстваў у рамках «Дзён ТІВО ў НЦЭП» завяршае сённяшні круглы стол на тэму кібербяспекі пад кіраўніцтвам Яўгена Ліпляніна – начальніка аддзела Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Спікерамі падчас круглага стала выступаюць:

Аляксей Банькоўскі, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення ГССБ Рэспублікі Беларусь, з прадстаўленнем канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Алег Вяткін, прадстаўнік ГК «Інфасек’юрыці», з дыскусіяй аб неабходнасці ўласнай SOC;

Дзмітрый Кузняцоў, прадстаўнік ЗАТ «Пазітыў Тэкноладжыз», з практычным кейсам па абароне крытычнай інфраструктуры;

Яўген Свірскі, намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій і інфарматызацыі, з прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў распрацоўцы новага курсу інфармацыйнай бяспекі;

Георгій Меметаў, дырэктар ТАА «ЮГІС груп», старшыня Рады ГА «Супольнасьць прафесіяналаў кіравання ІТ», з расповедам пра перспектывы рынку кіберстрахавання ў Рэспубліцы Беларусь;

Аляксей Сярогін, намеснік дырэктара па эксплуатацыі НЦЭП, з прэзентацыяй пілотнага праекта G-Sec.