fbpx
Лічбавы ключ да ўзаемадзеяння з дзяржавай

Лічбавы ключ да ўзаемадзеяння з дзяржавай

Сёння каля 750 000 беларусаў пры працы з электроннымі дакументамі выкарыстоўваюць электронны лічбавы подпіс, які надае дакументам юрыдычную сілу, захоўвае іх сапраўднасць і цэласнасць.

Электронны лічбавы подпіс выкарыстоўваецца пры звароце е-дакументаў у 28 інфармацыйных сістэмах і сэрвісах, у тым ліку для ідэнтыфікацыі на адзіным партале электронных паслуг.

З 23 красавіка з дапамогай партала з’явілася магчымасць атрымаць новы сертыфікат адкрытага ключа для свайго ЭЛП у рэжыме анлайн, без неабходнасці асабістага наведвання рэгістрацыйных цэнтраў.

У эфіры «Нашай раніцы» на тэлеканале «АНТ» аб новай паслузе распавядае Дзяніс Сакратароў, спецыяліст НЦЭП.