Маніторынг працы з насельніцтвам

12-13 верасня спецыялісты НЦЭП у складзе пастаянна дзеючай міжведамаснай рабочай групы па вывучэнні стану работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з насельніцтвам, а таксама па праверцы эфектыўнасці мер, якія прымаюцца для выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” прынялі ўдзел у маніторынгу парадку разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністратыўных працэдур, а таксама аказання паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, на базе Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці і Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці.

У выніку маніторынгу дадзены рэкамендацыі па дадатковым вывучэнні функцыянальных магчымасцяў праграмнага комплексу “Адно акно” з мэтай выкарыстання іх у поўным аб’ёме, а таксама па пашырэнні колькасці аператараў праграмнага комплексу “Адно акно” у Петрыкаўскім і Ашмянскім раёнах для аказання паслуг насельніцтву.