fbpx
Мемарандум аб супрацоўніцтве з казахскімі калегамі

Мемарандум аб супрацоўніцтве з казахскімі калегамі

11 красавіка Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пашырыў кола замежных партнёраў – падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з Акцыянерным таварыствам «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» Рэспублікі Казахстан.

Казахская дэлегацыя на чале з Бекманавым Даулетам Нысанхулавічам, намеснікам Старшыні Праўлення Акцыянернага таварыства «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі», прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў дзелавых мерапрыемствах Форуму “ТІВО-2019” і “Дзён ТІВО ў НЦЭП”.

АТ «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» – найбуйнейшая кампанія на рынку інфармацыйных тэхналогій Казахстана, якая выконвае тоесныя НЦЭП функцыі аператара інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры электроннага ўрада, нацыянальнага шлюза Рэспублікі Казахстан, а таксама адзінага кантакт-цэнтра.

У рамках Мемарандума бакі дамовіліся ажыццяўляць супрацоўніцтва па наступных напрамках:

  • арганізацыя і правядзенне сумесных дзелавых мерапрыемстваў у галіне ІКТ;
  • ажыццяўленне сумеснай дзейнасці па правядзенні кансультацый і абменам вопытам у частцы стварэння і развіцця сумесных праектаў; стварэння, укаранення, суправаджэння і развіцця інфармацыйных сістэм электроннага ўрада; правядзення інтэграцый паміж інфармацыйнымі сістэмамі дзяржаўных органаў, а таксама інфармацыйнымі сістэмамі дзяржаўных органаў з прадстаўнікамі бізнесу;
  • абмен вопытам па распаўсюджванні інфармацыйна-камунікацыйных паслуг дзяржаўным органам;
  • абмен інфармацыяй і вопытам у галіне пабудовы бізнес-працэсаў кіравання ІТ сэрвісамі;
  • іншыя узаемаўзгодненыя напрамкі супрацоўніцтва.