fbpx
НЦЭП на II Пецярбургскім лічбавым форуме

НЦЭП на II Пецярбургскім лічбавым форуме

   

29-30 жніўня ў Санкт-Пецярбургу праходзіць II Пецярбургскі лічбавы форум, прысвечаны комплекснай пабудове лічбавай экасістэмы ў маштабе краіны.

Пецярбургскі лічбавы форум – гэта новая пляцоўка для прамога дыялогу ўсіх удзельнікаў працэсу дзіджыталізацыі – дзяржаўных органаў улады, бізнесу, адукацыйных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і структур сумеснага фінансавання і падтрымкі развіцця бізнесу.

У рамках Форуму арганізавана таксама выстава, якая складаецца з такіх тэматычных блокаў, як зона робататэхнікі, стартапаў і інавацый, зона культурных інавацый, забаў і віртуальнай рэальнасці і лічбавага горада. Для кожнай зоны распрацавана свая праграма мерапрыемстваў – майстар-класы, фестывалі і конкурсы.

Сярод удзельнікаў Форуму – прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг:

Аляксей Сярогін, намеснік дырэктара па эксплуатацыі, з выступам у секцыі “Інфармацыйная бяспека” Форуму;

Алена Стрыжко, начальнік аддзела арганізацыі і развіцця паслуг, з выступам у секцыі “Лічбавае грамадства” Форуму.

У рамках візіту ў Санкт-Пецярбург дэлегаты ад НЦЭП правялі таксама рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства “Санкт-Пецярбургскі інфармацыйна-аналітычны цэнтр” з мэтай вывучэння вопыту работы і вызначэння напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.