fbpx
НЦЭП на IoT & AI World Summit Russia 2019

НЦЭП на IoT & AI World Summit Russia 2019

1-2 кастрычніка ў Казані праходзіць III Сусветны лічбавы Саміт па інтэрнэце рэчаў і штучнаму інтэлекту «IoT & Al World Summit Russia 2019».

Вялікія дадзеныя і штучны інтэлект, лічбавы ўрад, лічбавыя карпарацыі, разумны горад і ЖКГ, IoT экасістэмы і тэхналогіі, кібербяспека – вось няпоўны пералік тэматычных патокаў Саміту, спікерамі на якіх выступаюць толькі топ-менеджэры расійскіх і замежных кампаній і дзяржаўных структур. Лік зацікаўленых удзельнікаў Саміту расце з кожным годам, у гэтым годзе склаў больш за 3000 удзельнікаў з 25 краін свету.

Нароўні з General Electric, Microsoft, Huawei, Oracle, Яндэкс і іншымі знакамітымі кампаніямі, якія прадстаўляюць свае распрацоўкі ў сферы IoT & AI, сярод удзельнікаў Саміту – Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.

Дэлегаты НЦЭП прадставілі на Саміце дасягненні ў галіне беларускага е-урада і інфармацыйнай бяспекі ў адпаведных тэматычных патоках:

Аляксей Сярогін, намеснік дырэктара па эксплуатацыі, паток «Кібербяспека», тэма «Рэалізацыя пілотнага праекта G-SEC»;

Алена Стрыжко, начальнік аддзела арганізацыі і распаўсюджвання паслуг, паток «Лічбавы ўрад», тэма «Е-ўрад па-беларуску».

Напярэдадні Саміту 30 верасня адбылася рабочая сустрэча дэлегатаў НЦЭП з кіраўніцтвам Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Татарстан.

Расійскіх калег зацікавіў беларускі вопыт у рэалізацыі праекта даверанага трэцяга боку, а таксама хуткая перспектыва выкарыстання электронных ID-карт як унутраных пашпартоў грамадзян Беларусі.

Па выніках сустрэчы паміж бакамі падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.