fbpx
НЦЭП на ТIBO-2019

НЦЭП на ТIBO-2019

З 9 па 12 красавіка ў Мінску праходзіць XXVI Міжнародны ІКТ-Форум ТІBО-2019, нязменным удзельнікам якога з’яўляецца Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. У перыяд правядзення Форуму працуе выстава, на якой дасягненні ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дэманструюць больш за 100 кампаній з 15 краін.

У гэтым годзе экспазіцыя НЦЭП на выставе разгорнута ў рамках калектыўнага міжгаліновага стэнда Міністэрства сувязі і інфарматызацыі “Дзяржаўныя лічбавыя рашэнні”. Акцэнты ў экспазіцыі НЦЭП – на сэрвісах і рашэннях па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.

Выступаючы ў якасці інфраструктурнага аператара інфармацыйных сістэм, а таксама сістэм і сэрвісаў ідэнтыфікацыі, якія забяспечваюць працэсы інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў сектарах G2G, G2B, G2C на рэспубліканскім узроўні, штодня працуючы ў сістэмах дзяржаўнай важнасці, мы выразна ўсведамляем прыярытэт інфармацыйнай бяспекі рэсурсаў, ступені іх абароны, схільнасці да кіберрызыкі.

Бо наколькі дынамічна развіваюцца тэхналогіі па абароне інфармацыі, гэтак жа імкліва з’яўляюцца і шкоднасныя прадукты, здольныя парушыць стройную працу інфармацыйных сістэм.

Сярод рашэнняў па абароне інфармацыі, бяспечнай працы электронных рэсурсаў і сістэм, якія прадстаўляюцца ў якасці паслуг для кліентаў, якія шануюць сваю дзелавую рэпутацыю, НЦЭП прэзентуе:

  • Абаронены хостынг
  • Сэрвіс Kaspersky Private Security Network
  • Сэрвісны праект G-Sec

Нагадаем, што выстава ў рамках XXVI Міжнароднага ІКТ-Форуму ТІВО-2019 працягне сваю працу па 12 красавіка ў “Мінск-Арэне”.