НЦЭП пачынае супрацоўніцтва з кампаніяй Microsoft па праграме ліцэнзавання Cloud Solution Provider (CSP) – бізнес-мадэль, якая дазваляе набываць прадукты Microsoft са штомесячнай аплатай.
Асноўныя перавагі праграмы CSP
Эканомія сродкаў
CSP дазваляе істотна эканоміць за кошт арэнды і рэгулярных невялікіх плацяжоў. Адпадае неабходнасць у паўнавартасным валоданні прадуктам ва ўласнасці
Кліент плаціць толькі за тое, што спажыў
У любы момант можна змяніць аб’ём спажываных сэрвісаў і гэта адаб’ецца ў плацежным дакуменце
Час пастаўкі
Адсутнасць лагістыкі, магчымасць хуткага прадастаўлення бясплатнага тэсту на прадукт
Актуальная версія ПЗ
З выхадам новай версіі прадукта кліент адразу можа ёй карыстацца. Няма неабходнасці зноў набываць прадукт з новай версіяй ва ўласнасць. Рэгулярныя абнаўленні бяспекі і пастаянная дасканаласць прадукту
Кіраванне падпіскамі
Зручная і зразумелая платформа для налады сэрвісаў. Адсутнасць паняцця ключоў прадукту
НЦЭП прапануе наступныя прадукты Microsoft па праграме CSP
Microsoft 365 Business;
Microsoft 365 E3;
Office 365 Business;
Office 365 Business Premium;
Windows 10 Enterprice E3 (upgrade).
Для ўстаноў адукацыі па праграме ліцэнзавання CSP створаны выгадныя ўмовы на набыццё прадуктаў Microsoft.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
Андрэй Бусько +375 17 311 30 00 доб. 304