fbpx
Новая адміністрацыйная працэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

Новая адміністрацыйная працэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

19 лютага ў праграмны комплекс «Адно акно» дададзена новая адміністрацыйная працэдура:

1.1.33  Прыняцце рашэння аб усталяванні іншага тэрміну кампенсацыі выдаткаў на рэалізацыю энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрных жылых дамах для асобных катэгорый грамадзян.

Каб ажыццявіць дадзеную адміністрацыйную працэдуру (АП), грамадзяніну трэба звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган з заявай і адпаведным пакетам дакументаў. Максімальны тэрмін ажыццяўлення АП – 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.

Дарэчы, з дапамогай праграмнага комплексу «Адно акно» можна падаць заяву на ажыццяўленне 207 адміністрацыйных працэдур.