fbpx
Адмiнпрацэдура па дзяржрэгістрацыі інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў

Адмiнпрацэдура па дзяржрэгістрацыі інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў

З 20 сакавіка на адзіным партале электронных паслуг даступная адміністрацыйная працэдура (далей – АП) – 156.4.8 «Дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт (сеткавай адраснай прасторы, цэнтра апрацоўкі дадзеных, інтэрнэт-сайта)». АП ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе.

Хто можа атрымаць АП?

Пастаўшчык інтэрнэт-паслуг (юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія аказваюць паслугі па забеспячэнню доступу юрыдычных і фізічных асоб да сеткі Інтэрнэт і (або) размяшчэнні ў дадзенай сетцы інфармацыі, яе перадачы, захоўванню, мадыфікацыі).

Як атрымаць АП?

Для падачы заявы на ажыццяўленне АП неабходна:

  • зарэгістравацца ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме «Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма рэгістрацыі інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт і оптавалаконных ліній сувязі» (далей – АІС) у Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ» (падрабязную кансультацыю па пытанні рэгістрацыі ў АІС можна атрымаць у РУП «БелГІЭ» па тэл. (017) 208 99 57, 208 99 58 альбо па электроннай пошце ais@belgie.by );
  • аўтарызавацца на ЕПЭУ з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу;
  • абраць з пераліку даступных электронных паслуг і адміністрацыйных АП 156.4.8 «Дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт (сеткавай адраснай прасторы, цэнтра апрацоўкі дадзеных, інтэрнэт-сайта)»;
  • націснуць на кнопку «атрымаць» (інструкцыя па рабоце ў АІС размешчана ў асабістым кабінеце карыстальніка).

Тэрмін аказання АП – 15 дзён, кошт – 0,5 базавай велічыні.