fbpx
Новая адмiнпрацэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

Новая адмiнпрацэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

26 сакавіка ў праграмны комплекс «Адно акно» дададзена новая адміністрацыйная працэдура (далей – АП):

18.17 “Прыняцце рашэння аб змене (адмове ў змене) устаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падатка збора (пошлiны), пеняў”.

АП бясплатная. Яе ажыццяўляе раённы, гарадскі (гарадоў абласнога падпарадкавання) Савет дэпутатаў або па іх даручэнні – адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган па месцы жыхарства, а ў дачыненні да зямельнага падатку і (або) падатку на нерухомасць – па месцы знаходжання аб’ектаў падаткаабкладання такімі падаткамі.

Для ажыццяўлення АП грамадзяніну неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • заяву;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу заяўніка;
  • дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні), – для членаў сям’і;
  • звесткі аб даходах фізічнай асобы за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы, і (або) звестак аб знаходжанні фізічнай асобы ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (пры іх наяўнасці).

Максімальны тэрмін ажыццяўлення АП – 30 рабочых дзён з дня падачы заявы і дакументаў.

Дарэчы, з дапамогай праграмнага комплексу «Адно акно» можна падаць заяву на ажыццяўленне 209 адміністрацыйных працэдур.