Новая электронная паслуга па перадачы электронных транзітных дэкларацый

З 15 кастрычніка на адзіным партале электронных паслуг даступная электронная паслуга па прадстаўленні мытным органам электроннай транзітнай дэкларацыі.

Гэта новы від мытных дакументаў, даступных да перадачы праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (раней рэалізаваная магчымасць перадачы ў мытныя органы электроннага папярэдняга інфармавання і электроннай статыстычнай дэкларацыі).

Паслуга 3.00.03 «Прадстаўленне мытным органам ЭТД (Электронная транзітная дэкларацыя)» аўтаматызуе прадстаўленне ў мытныя органы Рэспублікі Беларусь электронных транзітных дэкларацый, сфармаваных і падпісаных электронным лічбавым подпісам у інфармацыйных сістэмах зацікаўленых асоб.

Паслуга аказваецца на платнай аснове, прызначана для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваных у якасці карыстальнікаў Нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмы мытнага дэкларавання. У выніку аказання паслугі фарміруецца электроннае паведамленне, якое змяшчае ўнікальны нумар мытнага дакумента, або адмову мытных органаў Рэспублікі Беларусь у прысваенні такога нумара, альбо іншае паведамленне, якое пацвярджае прыём мытнага дакумента спажыўца электроннай паслугі ў электроннай сістэме мытных органаў.

Паслугай таксама прадугледжана магчымасць адклікання перададзенай дэкларацыі з указаннем прычыны адклікання.

Для атрымання паслугі неабходна:

  1. Атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу ў месцах аказання паслуг ДзяржСКАК
  2. Прайсці рэгістрацыю ў якасці карыстальнікаў Нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмы мытнага дэкларавання
  3. Запоўніць заяўку на падставе электроннай формы або ў папяровым выглядзе
  4. Заключыць дагавор на аказанне электронных паслуг
  5. Прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступная ў асабістым кабінеце