fbpx
Новая паслуга НЦЭП – прадастаўленне доступу да лакальнай рэпутацыйнай базы дадзеных Лабараторыі Касперскага

Новая паслуга НЦЭП – прадастаўленне доступу да лакальнай рэпутацыйнай базы дадзеных Лабараторыі Касперскага

Складаныя і мэтанакіраваныя кібератакі наносяць куды больш сур’ёзную шкоду, чым масавае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне. Ва ўмовах вялікай колькасці пагроз своечасовае атрыманне дадзеных пра пагрозы становіцца важнай часткай стратэгіі забеспячэння кібербяспекі. Для павышэння ўзроўню бяспекі ва ўмовах ізаляваных сетак і жорсткіх патрабаванняў да сістэмы абароны Нацыянальны цэнтр электронных паслуг з 01.04.2019 аказвае паслугу «Прадастаўленне доступу да лакальнай рэпутацыйнай базы дадзеных «Лабараторыі Касперскага».

Ключавыя перавагі:

  • унікальныя звесткі аб найноўшых і найбольш складаных атаках, што даюцца ў рамках кантраляванага асяроддзя лакальнай сеткі НЦЭП;
  • адаптацыя рашэння да ўмоў лагічна ізаляваных сетак;
  • адпаведнасць нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі;
  • высокі ўзровень абароны, дзякуючы хуткай рэакцыі на угрозы.

Для атрымання паслугі неабходна запоўніць заяўку на падставе электроннай формы. Азнаёміцца ​​з тарыфамі на паслугу можна тут.

Дадатковую інфармацыю, кансультацыі па паслузе можна атрымаць па тэлефоне:

Андрэй Бусько +375 17 229 30 00 доб. 304