fbpx
Новая паслуга па прадстаўленні электронных мытных дакументаў

Новая паслуга па прадстаўленні электронных мытных дакументаў

Да ўвагі распрацоўшчыкаў інфармацыйных сістэм, прызначаных для фарміравання і прадстаўлення ў мытныя органы электронных мытных дакументаў!

Завершана доследная эксплуатацыя паслугі «Прадастаўленне інфраструктуры ААІС для забеспячэння ўзаемадзеяння інфармацыйных сістэм зацікаўленых асобаў з інфармацыйнай сістэмай мытных органаў па прадстаўленні электронных мытных дакументаў».

З 20 лютага паслуга ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю.

Паслуга прызначана для распрацоўшчыкаў інфармацыйных сістэм зацікаўленых асоб (ІСЗА) – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія распрацоўваюць ІСЗА для фарміравання і прадстаўлення электронных мытных дакументаў у мытныя органы ва ўласных інтарэсах або з мэтай прадастаўлення ІСЗА трэцім асобам на дагаворнай аснове.

Па выніках доследнай эксплуатацыі станоўчыя заключэнні аб узаемадзеянні ІСЗА з інфармацыйнай сістэмай мытных органаў у частцы прадстаўлення электроннай папярэдняй інфармацыі атрыманы:

  1. ТАА «Транзітсэрвісплюс»
  2. ТАА «Фэст Сэрвіс Техноладжыз»
  3. ТАА «АДМсалюшн»
  4. ТАА «Алеста-транзіт»
  5. ТАА «ТаможПраектСофт»