fbpx
Новы раздзел беларуска-расійскага IT-дыялогу

Новы раздзел беларуска-расійскага IT-дыялогу

У рамках мерапрыемстваў VI Усерасійскага форуму ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій “IT Дыялог 2019” адбылося падпісанне Мемарандума аб намерах паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Нацыянальны цэнтр электронных паслуг” і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным унітарным прадпрыемствам “Санкт-Пецярбургскі інфармацыйна-аналітычны цэнтр”.

У прысутнасці міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Канстанціна Наскова і часова выконваючага абавязкі губернатара Аляксандра Бяглова мемарандум падпісалі дырэктар Санкт-Пецярбургскага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Андрэй Аўчарэнка і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Наталля Кочына.

Мемарандум прадугледжвае стварэнне спрыяльных умоў для якаснай рэалізацыі бакамі праектаў і мерапрыемстваў у галіне стварэння, укаранення, суправаджэння і развіцця інфармацыйных сістэм электроннага ўрада, правядзення інтэграцыі паміж інфармацыйнымі сістэмамі дзяржаўных органаў, а таксама інфармацыйнымі сістэмамі дзяржаўных органаў з прадстаўнікамі бізнесу, абмену вопытам па стварэнні і распаўсюджванні электронных паслуг і сэрвісаў.

Асаблівую цікавасць для НЦЭП уяўляе вопыт Санкт-Пецярбурга па арганізацыі электроннай архіўнай сістэмы з выкарыстаннем праграмнага рашэння “Электронны архіў” Санкт-Пецярбургскага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.