fbpx
Новы сэрвіс воблачнага сховішча СМДА

Новы сэрвіс воблачнага сховішча СМДА

Абанентам СМДА і карыстальнікам сістэмы “Паштар” даступны новы сэрвіс воблачнага сховішча СМДА для арганізацыі абмену і аддаленага захоўвання агульнадаступнай інфармацыі. Аб’ём укладзеных файлаў можа перавышаць 200 Мб.

Воблачнае сховішча СМДА ўяўляе сабой вэб-дадатак (воблачны рэсурс захоўвання файлаў), доступ да якога ажыццяўляецца з дапамогай VPN злучэння і (або) інтэрнэту па спасылцы https://doccloud.by.

Доступ да воблачнага сховішча СМДА прадастаўляецца ў рамках аказання штомесячных паслуг доступу ведамаснай СЭД да СМДА і доступу да сістэмы “Паштар” без дадатковай платы.

Даступная квота воблачнага сховішча СМДА:

5 ГБ на адну арганізацыю для абанентаў СМДА;

1 ГБ для кожнага карыстальніка сістэмы “Паштар”.