fbpx
Новыя паслугі для забеспячэння кібербяспекі

Новыя паслугі для забеспячэння кібербяспекі

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пашырае пакет паслуг і рашэнняў па забеспячэнні кібербяспекі – абароне інфармацыйных сістэм, сетак і праграмных прыкладанняў ад лічбавых нападаў.

Нароўні з продажам ліцэнзій на прадукты кампаніі «Лабараторыя Касперскага» НЦЭП прапануе лінейку бізнэс-прадуктаў кампаніі ESET – міжнароднага распрацоўніка антывіруснага праграмнага забеспячэння і рашэнняў у вобласці кампутарнай бяспекі для карпаратыўных і хатніх карыстальнікаў.

Выкарыстанне бізнес-прадуктаў ESET даступна як па класічнай мадэлі на тэрмін ад 1 года, так і на ўмовах памесячнай аплаты.

У выпадку зацікаўленасці ў набыцці прадуктаў і рашэнняў ESET пакіньце заяўку для атрымання камерцыйнай прапановы.

Дадатковую інфармацыю, кансультацыі па паслузе можна атрымаць па тэлефоне: Андрэй Бусько +375 17 311 30 00 дад. 304.