Новыя паслугі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з выкарыстаннем СМДА

З 1 ліпеня змяняецца Прэйскурант тарыфаў на выкарыстанне інфраструктуры ААІС для размяшчэння праграмнага забеспячэння адміністрацыйных працэдур.

У прыватнасці, прэйскурант дапоўнены паслугамі з выкарыстаннем контуру АП СМДА для арганізацый, якія ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры ў электронным выглядзе з дапамогай ААІС (на адзіным партале электронных паслуг) ва ўзаемадзеянні з ведамаснымі сістэмамі электроннага дакументаабароту.

Контур АП СМДА – гэта асобны контур СМДА, прызначаны для размежавання патокаў арганізацыйна-распарадчай дакументацыі і заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, з мэтай аптымізацыі працы ў СМДА вышэйзгаданых арганізацый.

Сёння на адзіным партале электронных паслуг у электроннай форме ажыццяўляюцца 32 адміністрацыйныя працэдуры, Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2017/07/14 № 529 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме” у электронную форму будуць пераведзены 149 адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян і 197 адміністрацыйных працэдур у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.