fbpx
Online-узаемадзеянне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Online-узаемадзеянне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Сёння працягваецца працэс інтэграцыі праграмнага комплексу «Адно акно» з найбольш запатрабаванымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі (сістэмамі), што дазволіць у оnline-рэжыме атрымліваць неабходныя звесткі ў рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

У цяперашні час з ПК «Адно акно» інтэграваны «Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю» Нацыянальнага кадастравага агенцтва і «Пашпарт» Міністэрства ўнутраных спраў.

З 1 снежня карыстальнікі праграмнага комплексу «Адно акно» могуць ажыццяўляць запыты ў электронным выглядзе ў «Банк дадзеных сацыяльных выплат» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны для атрымання неабходных звестак у рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:

2.18 Выдача даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты;

2.26 Выдача даведкі аб памеры пенсіі.

Атрыманне звестак у аўтаматычным рэжыме дазваляе істотна эканоміць час, аптымізаваць працэс ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.