fbpx
Падведзены вынікі працы пяршоўкі НЦЭП

Падведзены вынікі працы пяршоўкі НЦЭП

У траўні 2016 года Нацыянальны цэнтр электронных паслуг увайшоў у вялікую сям’ю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі, зарэгістраваўшы першасную прафсаюзную арганізацыю.

Прыйшоў час трымаць справаздачу аб праведзенай рабоце – 30 верасня адбыўся справаздачна-выбарчы сход прафсаюзнага камітэта пяршоўкі НЦЭП з удзелам прадстаўнікоў Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі.

3 гады дзейнасці пяршоўкі былі насычанымі, цікавымі, накіраванымі на згуртаванне калектыва і раскрыццё талентаў. У нашай скарбонцы ўдзел у спартакіядах, спартыўных фестывалях, фотаконкурсах, конкурсах талентаў, брэйн-рынгах, пленэрах, моладзевых форумах, турыстычных слётах, рыбалоўных спаборніцтвах.

Падводзячы вынік трохгадовага шляху, Святлана Каркунова, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦЭП, канстатавала істотны рост колькасці членаў пярвічкі – сёння на прадпрыемстве 86% работнікаў жывуць багатым прафсаюзным жыццём.

Усё часцей спартсмены НЦЭП падымаюцца на вышэйшыя прыступкі пастаментаў – у нашай скарбонцы больш за 50 спартыўных трафеяў па стральбе, кросе, дартсе, плаванні, валейболе, стрытболе. Усё больш пашыраецца наш краязнаўчы кругагляд падчас экскурсій па Беларусі, а таксама ваяжаў у Польшчу, Латвію, Эстонію, Швецыю, Венгрыю, Украіну. І ўсё мацней жаданне быць маленькай ячэйкай такога моцнага і прыгожага арганізма пад назвай НЦЭП, услаўляючы яго імя як на спартыўных арэнах, так і ў працоўных буднях.

Праца пяршоўкі НЦЭП высока ацэненая старэйшымі калегамі з Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі. Ад імя Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў сувязі Андрэю Ільіну ўручана ганаровая ўзнагарода за ўклад у развіццё першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦЭП.