18-19 мая адбыўся чарговы этап XXI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі.
У рамках спартакіяды сярод 11 камандаў арганізацый сувязі прайшлі спаборніцтвы па більярдным спорце, валейболе, гіравым спорце, дартсе, лёгкаатлетычным кросе, міні-футболе, настольным тэнісе, кулявой стральбе.
Каманда Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг заняла 5 агульнакаманднае месца. Акрамя таго, прызавымі медалямі папоўніўся арсенал нашых спартсменаў у асабістым першынстве:
Вольга Ленартовіч - 1 месца ў лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын, старэйшых за 35 гадоў
Святлана Несцяровіч - 1 месца ў лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын, малодшых за 35 гадоў
Вольга Рабава - 2 месца ў спаборніцтвах па дартсу
Дзмітрый Афанасенка - 2 месца ў спаборніцтвах па кулявой стральбе
Іаланта Дзяшко - 3 месца ў спаборніцтвах па кулявой стральбе.
Віншуем каманду НЦЭП з яркім выступам, жадаем пакарэння новых спартыўных вышынь!