fbpx
Пакараючы новыя спартыўныя вышыні

Пакараючы новыя спартыўныя вышыні

18-19 мая адбыўся чарговы этап XXI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі.

У рамках спартакіяды сярод 11 камандаў арганізацый сувязі прайшлі спаборніцтвы па більярдным спорце, валейболе, гіравым спорце, дартсе, лёгкаатлетычным кросе, міні-футболе, настольным тэнісе, кулявой стральбе.

Каманда Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг заняла 5 агульнакаманднае месца. Акрамя таго, прызавымі медалямі папоўніўся арсенал нашых спартсменаў у асабістым першынстве:

Вольга Ленартовіч – 1 месца ў лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын, старэйшых за 35 гадоў

Святлана Несцяровіч – 1 месца ў лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын, малодшых за 35 гадоў

Вольга Рабава – 2 месца ў спаборніцтвах па дартсу

Дзмітрый Афанасенка – 2 месца ў спаборніцтвах па кулявой стральбе

Іаланта Дзяшко – 3 месца ў спаборніцтвах па кулявой стральбе.

Віншуем каманду НЦЭП з яркім выступам, жадаем пакарэння новых спартыўных вышынь!