fbpx
Национальный центр электронных услуг

Паслуга інфармацыйнай сістэмы відэа-канферэнц-сувязі ДСК

Паслуга інфармацыйнай сістэмы відэа-канферэнц-сувязі, якая прадугледжвае перадачу службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання (ВКС ДСК) прызначана для арганізацыі відэа-канферэнц-сувязі, якая прадугледжвае правядзенне службовымі асобамі дзяржаўных органаў і арганізацый нарад у форме відэаканферэнцыі з магчымасцю перадачы службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання.

У перыяд з 2019/07/01 да 2019/11/01 паслуга ВКС ДСП аказваецца на бязвыплатнай аснове ў рамках доследнай эксплуатацыі сістэмы ВКС ДСК.

Парадак аказання паслугі і Правілы карыстання абаненцкім пунктам ВКС ДСК, зацверджаныя НЦЭП, размешчаны на веб-партале https://portal.nces.by, даступным толькі з дапамогай абароненага сегмента адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных. Іншыя дакументы, якія рэгламентуюць аказанне паслугі ВКС ДСК, будуць размешчаны на веб-партале па меры іх зацвярджэння.

Для доступу да веб-парталу неабходна:

  • падлучыцца да абароненага сегменту адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных (у перыяд з 2019/07/01 да 2019/11/01 на бязвыплатнай аснове);
  • у наладах сеткавага інтэрфейсу дадаць адрасы асноўнага і рэзервовага DNS сервераў 10.21.0.105, 10.21.0.106

Для атрымання налады сеткі доступу да веб-парталу ВКС ДСК неабходна накіраваць інфармацыйнае паведамленне на электронную пошту vks_support@nces.by з указаннем наймення арганізацыі і кантактных дадзеных тэхнічнага спецыяліста па наладзе абаненцкага абсталявання.

Заяўку на падключэнне паслугі ВКС ДСК варта накіроўваць на адрас НЦЭП па адрасе: вул. Ракаўская, 14, 220004 г. Мінск ці пры дапамозе сістэмы міжведамаснага электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў.