fbpx
Праверыць контрагента анлайн

Праверыць контрагента анлайн

Вопытныя менеджэры абавязкова скануюць дзелавое мінулае сваіх контрагентаў. І калі раней на гэтую працэдуру марнаваліся дні, то пры сучасных тэхналогіях патрэбны лічаныя хвіліны. Такую ўнікальную магчымасць дае сэрвіс, рэалізаваны Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг на адзіным партале электронных паслуг.

Як скарыстацца паслугай 3.36.01? Трэба зайсці на portal.gov.by у асабісты кабінет, дзе паслуга даступная для замовы. Пасля аплаты карыстальнік у рэжыме рэальнага часу атрымлівае міні-дасье ў электронным фармаце альбо на папяровым носьбіце.
Чаму зручны сэрвіс і ў чым яго карыснасць – сюжэт з удзелам вядучага спецыяліста па сувязях з грамадскасцю НЦЭП Таццяны Усковай у праграме «Наша раніца» на тэлеканале «АНТ».