Сёння ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: «Першы Міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне)». У мерапрыемстве ў якасці спікераў прынялі ўдзел:
Сяргей Руднеў, першы намеснік дырэктара РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг»,
Таццяна Туромша, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам»,
Наталля Філіпава, намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь,
Аляксей Бягун, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
Віктар Сідарэнка, загадчык сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У ходзе прэс-канферэнцыі былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
мэты, задачы і прынцыпы Міжнароднага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне);
лічбавыя сэрвісы дзяржавы для грамадзян і бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь;
перспектывы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянамі пасродкам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь;
лічбавае ўзаемадзеянне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур для грамадзян;
пытанні выдачы біяметрычных пашпартоў і ID-карт;
электронная ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.
Нагадаем, першы Міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) пройдзе ў Мінску 28-29 красавіка. Асноўная мэта форуму - прэзентацыя дасягненняў і праектаў у галіне электроннага ўрада, пошук новых шляхоў цыфравізацыі і ўзаемадзеяння дзяржавы - бізнэсу - грамадзян (GBC) з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рэгістрацыя слухачоў на форум ажыццяўляецца на сайце https://gbcforum.by.
Таццяна Ускова, прэс-сакратар НЦЭП