У каманды НЦЭП – «срэбра» спартакіяды для прадпрыемстваў і арганізацый Цэнтральнага раёна Мінска

У каманды Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг – «срэбра» круглагадовай спартакіяды для прадпрыемстваў і арганізацый Цэнтральнага раёна Мінска «За здаровы лад жыцця». Сярод прызёраў спаборніцтва НЦЭП – другі год запар. У 2019-м, дарэчы, каманда Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг апынулася на пятым радку агульнакаманднага рэйтынгу.

Спартакіяда праводзілася на працягу 2019 года з лютага па снежань на спартыўных аб’ектах Цэнтральнага раёна. За права называцца лепшай каманда НЦЭП змагалася ў такіх відах спорту, як валейбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос, плаванне, стральба, дартс, шашкі, шахматы, більярд.

У спаборніцтвах спартакіяды бралі ўдзел 14 каманд прадпрыемстваў і арганізацый Цэнтральнага раёна. У ліку лепшых:
1. Маторвагоннае дэпо Мінск Транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
2. РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг»;
3. ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Скарбонка дасягненняў НЦЭП папоўнілася ганаровым дыпломам і кубкам.